На русском языке:
ВС РБ тренируются отражать нападение беспилотников: какое оружие используют?
Па нашых дадзеных, цягам траўня УС РБ правялі шэраг трэніровак па адбіцці нападу на абʼекты вайсковых мястэчкаў, а таксама па супрацьдзеянні несанкцыянаваным палётам БЛА. Напрыклад, такія трэніроўкі былі праведзены ў Брэсце і Слоніме.
Для супрацьдзеяння несанкцыянаваным палётам БЛА УС РБ выкарыстоўваюць шэраг відаў узбраення, напрыклад:
Радыёэлектронныя стрэльбы з мультыкоптарамі «Навальніца-Р2»;
Гладкаствольныя самазарадныя стрэльбы МР-155 «Байкал».
Адзначым, што першая публічная дэманстрацыя выкарыстання стрэльбы МР-155 «Байкал» у якасці сродку барацьбы з БПЛА, адбылася яшчэ ў кастрычніку 2023 г. падчас аператыўнага збору каманднага складу УС РБ на палігоне «Старадарожскі». Пазней МР-155 «Байкал» паступіла ў большасць падраздзяленняў УС РБ і стала штатным сродкам для барацьбы з БЛА.
Таксама адзначым, што на трэніроўках у траўні вайскоўцы РБ адпрацоўвалі і працэс спынення транспарту суперніка пры дапамозе супрацьаўтамабільных «вожыкаў», якія скідаюцца менавіта з БЛА.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за май на англійскай можна азнаёміцца тут.