На русском языке:
ВС РФ впервые с конца августа обстреляли ракетами Украину с территории Беларуси
Намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УСУ Аляксей Громаў, а таксама спікер Паветраных сіл Юрый Ігнат паведамілі, што раніцай 4 самалёты Ту-22М3 ВКС РФ з паветранай прасторы Беларусі нанеслі авіяцыйны ўдар па тэрыторыі Украіны. Удар быў нанесены па аб’ектам у Хмяльніцкай вобласці.
Такім чынам, наша інфармацыя аб падазронай начной актыўнасці ў Гомельскай вобласці пацвердзілася.
Адзначым, што радыёперамовы расійскіх пілотаў зафіксаваць нам не ўдалося. Таму можа быць некалькі прычын: выкарыстанне нестандартных частот; устанаўленне рэжыму радыёмаўчання.
Таксама вядома, што самалёты ВКС РФ перасякалі мяжу Магілёўскай і Гомельскай абласцей Беларусі над Бабруйскім і Светлагорскім раёнамі адпаведна.
Адзначым, што апошняе прымяненне расійскай авіяцыі з паветранай прасторы РБ было 28 жніўня.