На русском языке:
Вооружённый срочник из части 3214 сбежал с полигона под Минском
Рэдакцыі «МатолькааДапамогі» стала вядома, што сёння пасля поўдня з палігона ўнутраных войскаў МУС РБ, які знаходзіцца недалёка ад в. Аколіца (Мінскі раён), уцёк салдат. Па словах крыніц, збег вайсковец тэрміновай службы вайсковай часці 3214 Унутраных войскаў МУС РБ. Пры сабе ён меў аўтамат.
Калі вам нешта пра гэта вядома, напішыце ў @motolko_bot.
Нагадаем, воінская часць 3214 сумна вядома актыўным удзелам у падаўленні мірных масавых мітынгаў. Гэтую частку ў ліпені 2020 года наведваў Лукашэнка – тады ён даваў наказ сілавікам разганяць пратэсты, расказваючы пра тое, што пратэстоўцы збіраюцца збіваць сілавікоў, а войска плануюць увагнаць у галечу.