В Минске задерживали участницу группы Pussy Riot

Рыта Флорэс
3 хв.

На русском языке: В Минске задерживали участницу группы Pussy Riot

У Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі Рыту Флорэс — удзельніцу гурта Pussy Riot. Пад пагрозамі яе прымусілі запісаць відэа ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта Рыта Флорэс распавяла выданню «Медыязона».

Па словах дзяўчыны, супрацоўнікі ГУБАЗіК пагражалі ёй 15 гадамі турмы, калі яна не запіша зневажальны «пакаяны» ролік, у якім не скажа, што «Усё, што адбываецца на Украіне, так і павінна быць» або што «Лукашэнка — супер».

У выніку, паводле слоў дзяўчыны, яна сказала на камеру апошняе.

«Калі я гэта не скажу, дык мне абяцалі фізічную расправу. Канкрэтна сказалі, што мы з табой будзем размаўляць па-іншаму і яшчэ ніколі ніхто не перашкаджаў нашаму жаданню, каб запісаць гэтае відэа», — сказала Флорэс.

Пасля чаго яе сфатаграфавалі на фоне дзвярэй з плакатамі з літарамі «Z» і «V» і адпусцілі. Таксама сказалі, што ў яе забарона на ўезд у Беларусь на 10 год.

В Минске задерживали участницу группы Pussy Riot

Рыта Флорэс
Папярэдні матэрыял
Hesburger закрывае свае рэстараны ў Беларусі
Наступны матэрыял
S&P выключае бонды Беларусі з 11 сваіх індэксаў

Iншыя матэрыялы