Ва Украіне арыштавалі актывы беларускай паліўнай кампаніі: Мяркуючы па ўсім гаворка пра дачку «Беларуснафты»

СБУ
5 хв.

На русском языке: В Украине арестовали активы беларусской топливной компании: Судя по всему речь о дочке «Белоруснефти»

Раніцай 15 чэрвеня СБУ паведаміла аб ініцыяванні арышту актываў беларускай паліўнай кампаніі, якая мае дачыненне да фінансавання агрэсіі РФ. Сярод іншага, арыштаваны карпаратыўныя правы і банкаўскія рахункі агульным коштам каля 20 млн грн (каля $676 тысяч).

Сказана, што «гэтая сетка спецыялізуецца на аптовым гандлі рознымі відамі паліва», а сярод заснавальнікаў кампаніі былі беларускія дзяржпрадпрыемствы.

«Улічваючы гэта, сетка мае непасрэднае дачыненне да фінансавання агрэсіі Расіі супраць Украіны», — паведамілі ў СБУ.

Ва Украіне арыштавалі актывы беларускай паліўнай кампаніі: Мяркуючы па ўсім гаворка пра дачку «Беларуснафты»

Фота адной з АЗС арыштаванай кампаніі / СБУ

Пры гэтым назву кампаніі ведамства не прыводзіць, але па апублікаваным фота можна зразумець, што размова можа ісці пра даччыную кампанію Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) і «Беларуснафту» — «БНК-Украіну».

Да нядаўняга часу, «БНК-Украіна» з’яўлялася ключавым пастаўшчыком беларускіх нафтапрадуктаў ва Украіну. Яны прадавалі мазут і бензін уладальнікам АЗС, нафтабаз і іншым спажыўцам. Варта адзначыць і пра тое, што АЗС пад брэндам БНК прадстаўлены ў шэрагу абласцей Украіны: Кіеўскай, Львоўскай, Кіраваградскай, Валынскай і Жытомірскай.

Па выніках 2020 года выручка «БНК-Украіна» склала 31,3 млрд. грн і з гэтым паказчыкам кампанія ўвайшла ў топ-30 найбуйнейшых бізнэсаў краіны. У галіновым разрэзе больш, чым у «БНК-Украіна», даход быў толькі ў «Укртатнафты» (34,33 млрд грн), якая належыць Ігару Каламойскаму, Аляксандру Яраслаўскаму і дзяржканцэрну «НАК «Нафтагаз».

Дарэчы, калі зараз паспрабаваць зайсці на сайт «БНК-Украіна», то вы ўбачыце заглушку: «У дадзены момант сайт знаходзіцца на тэхнічным абслугоўванні».

Папярэдні матэрыял
У Беларусі адновяць закінуты 369-ы ракетны полк?
Наступны матэрыял
IKEA назаўжды закрывае офіс закупак у Беларусі

Iншыя матэрыялы