На русском языке:
В Украине задержан шпион из Беларуси
Учора, 20 сакавіка, у Валынскай вобласці Украіны затрымалі шпіёна з беларускім грамадзянствам. Ён збіраў для ворага інфармацыю пра размяшчэнне і перамяшчэнне тэхнікі Узброеных сіл Украіны і стан мабілізацыі ў рэгіёне, таксама рабіў фотаздымкі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ.
Мужчына на відэа СБУ кажа, што «быў завербаваны аператыўным супрацоўнікам памежкамітэта Рэспублікі Беларусь», калі знаходзіўся на радзіме. Таксама ён кажа, што паспеў перадаць патрабаваную ад яго інфармацыю супрацоўнікам сілавых структур.