Ва Украіне затрымалі пецярых беларусаў, яны на размове ў СБУ

Фото: Canva
2 хв.

«Беларускі Дом ва Украіне» паведамляе, што СБУ затрымала валанцёрку Алену Ж., якая займалася дапамогай уцекачам з Беларусі ва Украіну і яшчэ чатырох беларусаў. Прычына затрымання на дадзены момант невядомая.

Ва Украіне затрымалі пецярых беларусаў, яны на размове ў СБУ

Разам з Аленай Ж. затрыманы экс-сілавік з Беларусі, які змог перабрацца ва Украіну, і якому яна дапамагала з легалізацыяй. Гэтак жа паведамляецца аб затрыманні яшчэ траіх беларусаў. Паводле інфармацыі «Беларускага Дома ва Украіне», адзін з іх — Віталь Таргонскі. Са слоў блізкіх, яму можа пагражаць дэпартацыя. Затрыманыя знаходзяцца на гутарцы ў СБУ, да іх выехаў адвакат.

Паводле інфармацыі motolko.help, Алену Ж. затрымалі ў яе дома, дзе яна жыла з іншымі рэлакантамі з Беларусі.

Папярэдні матэрыял
«Мінсктранс» аднаўляе маршрут Мінск-Рыга
Наступны матэрыял
Прайшлі ператрусы ў офісах мытнай групы ViM Union, якая згадвалася ў зліве BYPOL

Iншыя матэрыялы