Ва Украіне збіраюць подпісы за выдачу грамадзянства замежным добраахвотнікам, у тым ліку — беларусам

3 хв.

На русском языке: В Украине собирают подписи за выдачу гражданства иностранным добровольцам, в том числе — беларусам

На сайце прэзідэнта Украіны стварылі петыцыю з патрабаваннем даваць замежным добраахвотнікам, якія «абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», грамадзянства. Або — іншы прававы статус, які гарантуе ім і іх сем’ям сацыяльную і прававую абарону, як і ўкраінскім грамадзянам.

Згодна з дзейным законам Украіны, людзям, якія добраахвотна пайшлі абараняць краіну ў вайне, грамадзянства не даюць. Гэта значыць, калі добраахвотнік атрымае раненне, трапіць у палон ці загіне, ён і яго сям’я не атрымаюць належнай сацыяльнай і прававой абароны.

Асобна звяртае на сябе ўвагу сітуацыя з беларускімі добраахвотнікамі. З пачатку вайны для абароны Украіны прыбыла больш за 2 000 беларусаў. І зараз нашы людзі — найбольш неабароненая група грамадзян у гэтай вайне. У чым соль: калі грамадзянін Беларусі трапіць у палон войскаў РФ, ён будзе адпраўлены ў Беларусь, бо абмен палоннага робіцца з дзяржавай, грамадзянінам якой ён з’яўляецца.

У Беларусі ж палоннага могуць прыгаварыць да пажыццёвага пазбаўлення волі. У горшым выпадку — да смяротнага пакарання.

Падпісаць петыцыю могуць як грамадзяне Украіны, так і замежнікі, у якіх ёсць электронны лічбавы подпіс (ЭЛП), ІНАЎ і карта ва ўкраінскім банку.

На дадзены момант ужо сабрана 9 095  з 25 000 неабходных подпісаў.

Падпісаць петыцыю можна тут

Ва Украіне збіраюць подпісы за выдачу грамадзянства замежным добраахвотнікам, у тым ліку — беларусам

Папярэдні матэрыял
Прапагандысцкі канал «Жоўтыя Слівы» заблакаваны дзякуючы намаганням Беларускага Хельсінкскага Камітэта
Наступны матэрыял
У Мінску пачаўся суд па справе БелаПАН

Iншыя матэрыялы