На русском языке:
В Украине назвали улицу в честь погибшего беларусского добровольца
Як паведамляе выданне «Наша Ніва», ва ўкраінскім Роўна было вырашана назваць адну з вуліц у гонар беларускага добраахвотніка Міраслава Лазоўскага, які загінуў летась у баях пад Бахмутам.
Паведамляецца, што прашэнне аб гэтым у Ровенскую адміністрацыю напісаў Полк Каліноўскага. Былыя калегі Міраслава не чакалі, што рашэнне будзе прынятае так хутка.
Нагадаем, што Міраслаў Лазоўскі – гэта адзін з заснавальнікаў ваенізаванай патрыятычнай арганізацыі «Белы Легіён», яму было 49 гадоў.