Ва ўзорнай сям’і з 13 дзецьмі прайшоў ператрус па справе аб паклёпе на Лукашэнку

хв.

Сёння раніцай у доме шматдзетнай сям’і Анохавых-Жураўлёвых прайшоў ператрус. Супраць маці 13 дзяцей Вікторыі Анохавай-Жураўлёвай распачалі справу за паклёп на Лукашэнку пасля публікацыі ў пружанскім гарадскім Telegram-чаце (якога ўжо не існуе).

«Добрага ранку! У нас дома быў ператрус, забралі ўсе планшэты, тэлефоны, гоўпрошку, але асабліва шкада электроннага ключа для падатковай. Як жа мы цяпер заплоцім падаткі, каб спаць спакойна?», — напісала Вікторыя.

Ва ўзорнай сям’і з 13 дзецьмі прайшоў ператрус па справе аб паклёпе на Лукашэнку

Постановление о наложении ареста подписано следователем Пружанского районного отдела СК Республики Беларусь — Парфиновичем Сергеем Сергеевичем.

Санкционировал постановление прокурор Пружанского района — Вербицкий Александр Михайлович

Как писал «Першы рэгіен», семья Оноховых уже попадала в поле зрения милиции из-за бчб-флага, вывешенного на фасаде дома. После этого контролирующие органы начали проверять отчетность за деньги, которые выделяются семье государством на содержание усыновленных детей. Затем обоих родителей по очереди вызвали на профилактическую беседу. По мнению Виктории, давление на семью продолжилось, поскольку на частном доме, где они живут, изображена дама с шарфиком, цвет которого не устраивает милицию.

Фото: Семья Оноховых,

Пастанова аб накладанні арышту падпісана следчым Пружанскага раённага аддзела СК Рэспублікі Беларусь — Парфіновічам Сяргеем Сяргеевічам.

Санкцыянаваў пастанову пракурор Пружанскага раёна — Вярбіцкі Аляксандр Міхайлавіч.

Як пісаў «Першы рэгіен», сям’я Анохавых ужо трапляла ў поле зроку міліцыі праз бчб-сцяг, вывешаны на фасадзе дома. Пасля гэтага кантралюючыя органы пачалі правяраць справаздачнасць за грошы, якія вылучаюцца сям’і дзяржавай на ўтрыманне ўсыноўленых дзяцей. Затым абодвух бацькоў па чарзе выклікалі на прафілактычную гутарку. На думку Вікторыі, ціск на сям’ю працягнуўся, паколькі на прыватным доме, дзе яны жывуць, намаляваная дама з шалікам, колер якога не задавальняе міліцыю.

Фота: Сям’я Анохавых, «Имена»

Папярэдні матэрыял
У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў ліквідавалі кафедру этналогіі і фальклору
Наступны матэрыял
«Беларусбанк» праз санкцыі можа страціць 1,8 мільярда даляраў

Iншыя матэрыялы