На русском языке:
Ваенная актыўнасць у Беларусі ў красавіку 2024 года. Коратка.
Гэта першы з серыі пастоў аб ключавых ваенных падзеях красавіка ў Беларусі ў максімальна сціснутым фармаце. Коратка:
- У красавіку ў Беларусі працягвалася праверка боегатоўнасці, якая стала самай маштабнай за ўсю гісторыю УС РБ.
- ВПС РБ атрымалі з РФ другую партыю з чатырох верталётаў Мі-35М. Усяго на аэрадроме «Мачулішчы» ўжо 8 такіх верталётаў. У планах давесці іх колькасць да 12-й.
- Авіяцыйная групоўка ПКС РФ за месяц павялічылася на адзін знішчальнік.
- Колькасць УС РФ у Беларусі ніяк не змянілася. Кантынгент УС РФ працягвае знаходзіцца ў тых жа лакацыях, што і раней.
- Нізкай застаецца і колькасць наймітаў ПВК «Вагнер» у Беларусі. Яны працягваюць навучаньне сілавікоў рэжыму Лукашэнкі.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за красавік можна азнаёміцца тут (на англійскай).