На русском языке:
Военная активность в Беларуси в июле 2024 года. Кратко.
Гэта першы з серыі матэрыялаў аб ключавых ваенных падзеях ліпеня ў Беларусі ў максімальна сціснутым фармаце. Да сутнасці:
- За месяц у Беларусь заляцелі не менш за 9 «шахедаў», адзін з іх упаў на Гомельшчыне;
- У ліпені завяршылася т.зв. «праверка баявой гатоўнасці» і прайшла беларуска-кітайская антытэрарыстычная трэніроўка «Атакуючы сокал-2024»;
- Інтэнсіўнасць перамяшчэнняў УС РБ па чыгунцы і палётаў ВПС РБ вырасла ў 1,5-2 разы;
- Колькасць УС РФ у Беларусі зменшылася ў сувязі з вяртаннем у РФ кантынгенту, які ўдзельнічаў у парадзе 3 ліпеня;
- Колькасць авіяцыйнай групоўкі ПКС РФ у Беларусі таксама зменшылася пасля вяртання самалётаў і верталётаў назад у РФ.
- У Беларусі застаюцца да 100 наймітаў ПВК «Вагнер», якія працягваюць навучаць сілавікоў рэжыму Лукашэнкі.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці на ліпень можна азнаёміцца тут (English).