Гэта першы з серыі пастоў аб ключавых ваенных падзеях жніўня ў Беларусі ў максімальна сціснутым фармаце. Да сутнасці:
- У памежжа з Украінай перакінута групоўка УС РБ колькасцю ≈1420 чалавек;
- У Беларусь зайшлі 12 «шахедаў» за месяц, адзін з іх быў збіты сіламі ВПС РБ (гэта ўпершыню);
- Павелічэнні колькасці ваеннай групоўкі УС РФ у Беларусі не фіксуецца;
- Авіяактыўнасць ПКС РФ за месяц скарацілася больш чым у 5 разоў;
- Інтэнсіўнасць перамяшчэнняў ВС РБ па чыгунцы ў параўнанні з ліпенем павялічылася больш чым у два разы;
- У Беларусі застаюцца да 100 наймітаў ПВК «Вагнер», якія працягваюць навучаць сілавікоў рэжыму Лукашэнкі.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за жнівень можна азнаёміцца тут (English).