На русском языке:
Вагнеровцы продолжают тренировать ВВ и ВС РБ. Сколько их осталось в Беларуси?
У снежні найміты ПВК «Вагнер» працягвалі праводзіць сістэматычныя трэніроўкі з вайскоўцамі УВ, і эпізадычныя – з УС РБ. Намі зафіксаваныя заняткі ў наступных лакацыях:
- Гродна. У в/ч 5522 праводзілі заняткі з атрадам спецпрызначэння «Тайфун» УВ МУС РБ (штурм акопаў, аказанне першай дапамогі параненым і іх эвакуацыя).
- Брэст. На палігоне «Брэсцкі» навучалі атрад спецпрызначэння «Шторм» УВ МУС РБ (тактыка-спецыяльная падрыхтоўка).
- Мінск. У навучальным цэнтры ВУ МУС РБ «Валоўшчына» завяршылі 5-ы курс тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі з вайскоўцамі спецпадраздзяленняў УВ МУС РБ.
- Барысаў. На палігоне «Белая лужына» займаліся з курсантамі факультэта ВУ Ваеннай акадэміі (тактыка-спецыяльная падрыхтоўка).
- Асіповічы. На палігоне «Асіповіцкі» ў 51-й арт. брыгадзе праводзілі заняткі па арганізацыі навучання па агнявой і тактычнай падрыхтоўцы.
- Гомель. У наваколлях в. Новая Буда (Гомельскі р-н) займаліся з вайскоўцамі атрада спецпрызначэння «Буран» УВ МУС РБ (штурм ва ўмовах гарадскога асяроддзя).
Варта адзначыць, што ў асноўным лагеры ПВК «Вагнер» у в. Цэль працягвае змяншацца колькасць аўтамабіляў. За лістапад-снежань колькасць тэхнікі ў лагеры магла зменшыцца на 30 працэнтаў. Не выключана, што тэхніку маглі вывезці назад у РФ і перадаць расійскім вайскоўцам.
Што тычыцца колькасці наймітаў у Беларусі, на дадзены момант «Беларускі Гаюн» ацэньвае яе ў некалькі соцень чалавек.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за снежань можна азнаёміцца тут (на англійскай мове).