На русском языке:
Вагнеровцы в Беларуси продолжают обучать силовиков режима Лукашенко
На працягу траўня мы фіксавалі працяг навучання вайскоўцаў СТСТ наймітамі ПВК «Вагнер», а вось аб навучанні імі вайскоўцаў ВС РБ у мінулым месяцы не паведамлялася.
Як мы адзначалі раней, прэс-служба СТСТ перастала згадваць ПВК «Вагнер» у сваіх матэрыялах, і цяпер наймітаў называюць не інакш як «доследныя інструктары», якія за апошні месяц:
- Завяршылі баявое зладжванне атрада спецпрызначэння «Гром», а таксама правялі з імі шэраг трэніровак, якія закраналі агнявую, баявую, тактычную і медыцынскую падрыхтоўку;
- Праводзілі заняткі па агнявой і медыцынскай падрыхтоўцы з афіцэрамі галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутраных войскаў РБ.
Усяго ж, паводле нашых звестак, колькасць наймітаў ПВК «Вагнер», якія працягваюць заставацца ў Беларусі, можа вылічацца сотняй чалавек.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за май на англійскай можна азнаёміцца тут.