Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну асудзілі на 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму

Весна
3 хв.

На русском языке: Валерию Костюгову и Татьяну Кузину осудили на 10 лет колонии общего режима

Аб гэтым паведаміла выданне Euroradio. Палітолаг Валерыя Касцюгова і сузаснавальніца школы Sympa Таццяна Кузіна абвінавачваліся ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 КК), заклікам да санкцый (ч. 3 арт. 361 КК) і распальванні варожасці (ч. 3 арт. 130 КК).

Касцюгова – палітолаг, заснавальнік і рэдактар сайта экспертнай супольнасці «Наша думка», кіраўнік маніторынгавай групы «Беларусь у фокусе». Яна знаходзіцца за кратамі ад 30 чэрвеня 2021 года.

Кузіна – сузаснавальнік Школы маладых менеджэраў дзяржаўнага кіравання Sympa, эксперт даследчага праекта bipart. Яе затрымалі ў Менску ў ноч з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.

Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну асудзілі на 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму

Нацыянальная лідэрка Святлана Ціханоўская пракаментавала прысуд:

«Сёння беларускі «суд» прысудзіў Таццяне Кузінай і Валерыі Касцюговай 10 гадоў калоніі. Гэта вядомыя прадстаўніцы экспертнай супольнасці Беларусі, і любая разумная ўлада аддала б перавагу выкарыстаць іх інтэлектуальны патэнцыял у такі цяжкі для краіны час.

Але ў нас у краіне дзейнічаюць іншыя правілы: бліжэй да ўлады аддаюць перавагу пакідаць лаяльных і маўклівых прыслужнікаў, а сапраўдных экспертаў выганяюць ці саджаюць у турму. Гэтым людзям не патрэбны інтэлектуальны рэсурс, ім не цікава зрабіць нашую краіну мацнейшай, яны наадварот хочуць спыніць развіццё, каб яшчэ крыху пажыць у зручных для сябе ўмовах. Гісторыя вучыць: каб зазірнуць у бліжэйшую будучыню дзяржавы, варта паглядзець на інтэлектуалаў. І калі вы знойдзеце іх у турме – у такой дзяржавы няма будучыні».

Папярэдні матэрыял
LTG Cargo прыпыняе кантракты з тэрміналам клайпедскага порта, які часткова належыць «Беларуськалію»
Наступны матэрыял
Галоўная рэдактарка TUT.by Марына Золатава і гендырэктарка Людміла Чэкіна атрымалі 12 гадоў калоніі

Iншыя матэрыялы