На русском языке:
Верующим запретили проводить пасхальные службы около закрытого Красного костела
Парафія Чырвонага касцёла прасіла Мінгарвыканкам дазволіць ім правесці велікодныя службы ў памяшканні плябаніі і на прылеглай да касцёла тэрыторыі.
Аднак у Мінгарвыканкаме заявілі, што расцэньваюць гэта як масавае мерапрыемства, і адказалі адмовай. Пры гэтым у Мінгарвыканкаме не забыліся нагадаць «аб недапушчальнасці парушэння абшчынай закона», заўважыла выданне «Наша Ніва».
«Мы звярталіся да ўладаў з просьбай дазволіць Богаслужэнні на Велікодныя ўрачыстасці, аднак атрымалі адказ — НЕЛЬГА. Вось такое «пасхальнае віншаванне», — паведаміла парафія.
Нагадаем, што Чырвоны касцёл зачынены ўжо больш за паўгады.