Вернікам забаранілі праводзіць велікодныя службы каля закрытага Чырвонага касцёла

Grisha Bruev / Shutterstock
4 хв.

На русском языке: Верующим запретили проводить пасхальные службы около закрытого Красного костела

Парафія Чырвонага касцёла прасіла Мінгарвыканкам дазволіць ім правесці велікодныя службы ў памяшканні плябаніі і на прылеглай да касцёла тэрыторыі.

Аднак у Мінгарвыканкаме заявілі, што расцэньваюць гэта як масавае мерапрыемства, і адказалі адмовай. Пры гэтым у Мінгарвыканкаме не забыліся нагадаць «аб недапушчальнасці парушэння абшчынай закона», заўважыла выданне «Наша Ніва».

Вернікам забаранілі праводзіць велікодныя службы каля закрытага Чырвонага касцёла

«Мы звярталіся да ўладаў з просьбай дазволіць Богаслужэнні на Велікодныя ўрачыстасці, аднак атрымалі адказ — НЕЛЬГА. Вось такое «пасхальнае віншаванне», — паведаміла парафія.

Нагадаем, што Чырвоны касцёл зачынены ўжо больш за паўгады.

Папярэдні матэрыял
Дзяржкамваенпрам заявіў аб паспяховых выпрабаваннях ракеты для РСЗА «Шквал»
Наступны матэрыял
Кавалеўскі, Ханевіч, Івулін: Што паглядзець на YouTube на выходных?

Iншыя матэрыялы