vitalykuzmin.net
4 хв.

На русском языке: Вертолеты Ми-35М до РБ пока так и не долетели

У пачатку лютага 2023 года камандуючы ВПС і войскаў СПА РБ Андрэй Лукʼяновіч у інтэрвʼю прапагандыстам расказаў аб паступленні ў войскі новых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі. Сярод іншага, гаворка ішла і аб пастаўцы з РФ новых верталётаў Мі-35М. Цытата:

«Найбліжэйшым часам мы атрымаем для авіяцыі верталёты Мі-35М. Будзе цэлая эскадрылля, але мы пакуль атрымліваем атрад – 4 (верталёта). Да красавіка месяцы будуць ужо знаходзіцца на нашых аэрадромах, і нашыя пілоты будуць ужо выконваць задачы».

Сёння ўжо 4 траўня, а верталёты Мі-35М на аэрадромах у РБ так і не зʼявіліся. Атрымліваецца, што ў чарговы раз лукашэнкаўскіх вайскоўцаў падвёў з пастаўкамі «стратэгічны партнёр» у асобе Расіі.

Адзначым, што кантракт на пастаўку першай партыі з чатырох верталётаў Мі-35М быў падпісаны ў жніўні 2020 года. У 2021 годзе паведамлялася аб планах атрымаць эскадрыллю верталётаў Мі-35М. А згодна з мерапрыемствам №85 праекта Праграмы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж РБ і РФ да 2025 года, ВС РБ павінны атрымаць на працягу 2022-2025 гадоў неўказаную колькасць верталётаў Мі-35М.

З нядаўняга часу ў артыкул 369/1 КК РБ «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» былі ўнесены змены. Так, цяпер за «распаўсюд загадзя ілжывых звестак аб дзейнасці ВС РБ» можна атрымаць пакаранне да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Цікава, якім жа будзе пакаранне ў дачыненні да палкоўніка Лукʼяновіча за наўмыснае распаўсюджванне недакладнай інфармацыі аб пастаўцы верталётаў Мі-35М?

Папярэдні матэрыял
Прызыў вясна-2023: кожны трэці прызыўнік з Воранаўскага раёна знаходзіцца за мяжой
Наступны матэрыял
У Беларусь прыляцеў борт памежнага камітэта ФСБ РФ

Iншыя матэрыялы