Віктар Лукашэнка – не адзіны пастаянны пасажыр. Хто і куды лётаў на ўрадавым бізнэс-джэце EW-301PJ?

www.planespotters.net
Эксклюзіў
4 хв.

In English: Viktor Lukashenka is not the only regular passenger. Who flew on the government business jet EW-301PJ and where?
На русском языке: Виктор Лукашенко — не единственный постоянный пассажир. Кто и куда летал на правительственном бизнес-джете EW-301PJ?

Паводле нашай інфармацыі, у дадзены момант Віктар Лукашэнка вяртаецца з Ізраілю на ўрадавым бізнэс-джэце Bombardier Challenger 850 з рэгістрацыйным нумарам EW-301PJ. Аднак Віктар — не адзіны часты пасажыр гэтага борта. Вырашылі правесці невялікі аналіз і расказаць вам, хто яшчэ і куды лётаў на самалёце, які эксплуатуецца ў інтарэсах сям’і Лукашэнкі.

Сам EW-301PJ – не малады, яму ўжо 16,8 гадоў. Раней ён быў у авіяпарку канадскай авіякампаніі бізнес-авіяцыі Chartright Air. Аднак у кастрычніку 2010 ужо пачаў лічыцца за авіякампаніяй Белавія.

Борт называлі былым самалётам бізнэсмэна Юрыя Чыжа, і некалі ён выкарыстоўваўся топамі Нафтахіма. Аднак у далейшым на ім усё часцей сталі заўважаць чыноўнікаў і прадстаўнікоў сям’і Лукашэнку.

Віктар Лукашэнка – не адзіны пастаянны пасажыр. Хто і куды лётаў на ўрадавым бізнэс-джэце EW-301PJ?

EW-301PJ Belarus Government Bombardier Challenger 850 (CL-600-2B19) / www.planespotters.net

▪️ 16 ліпеня 2011 года на гэтым самалёце ў Бодрум лёталі Віктар і Лілія Лукашэнка з дзецьмі.

▪️ 9 кастрычніка 2020 года борт выкарыстоўваў прэм’ер РБ Раман Галоўчанка падчас візіту ў Арменію. Хаця звычайна прэмʼер на гэтым самалёце сам не лятае, толькі з Віктарам Лукашэнкам. Калі без яго, то часцей выкарыстоўвае чартар Белавія.

▪️ У лютым 2021 года на ім у Афрыку лётаў Дзмітрый Лукашэнка.

▪️ 21 траўня 2021 года падчас візіту ў Дубай і Абу-Дабі пасажырамі былі Віктар Лукашэнка і намесніца міністра фінансаў Вольга Тарасевіч.

▪️ 15 траўня 2022 года Галоўчанка разам з Віктарам Лукашэнкам на EW-301PJ адправіўся ў ААЭ, удзельнічаць у развітанні з прэзідэнтам Арабскіх Эміратаў.

▪️ 6 ліпеня 2022 года самалёт зноў выкарыстоўваў Віктар Лукашэнка для візіту ў Казахстан.

▪️ Таксама, як мяркуецца, Віктар Лукашэнка лётаў на гэтым самалёце і на адпачынак у Горна-Алтайск з 28 ліпеня па 4 жніўня 2022 г.

Акрамя таго, вядома, што борт дастаткова часта лётае ў Турцыю і перыядычна ў Азербайджан. З апошняга – гэта ўчорашні палёт у Ізраіль.

Дарэчы, калі вам вядомыя мэты візіту Віктара Лукашэнкі ў Ізраіль – пішыце ў @motolko_bot.

Папярэдні матэрыял
Візіт скончаны? Сын Лукашэнкі ўжо вяртаецца з Ізраіля
Наступны матэрыял
Сетка Papa John’s сыходзіць з Беларусі?

Iншыя матэрыялы