Віктара Бабарыкі не было на «судзе» над сынам Эдуардам

тг-канал "Виктор Бабарико"
3 хв.

На русском языке: Виктора Бабарико не было на «суде» над сыном Эдуардом

Віктара Бабарыку не прывезлі на так званы «суд» над ягоным сынам Эдуардам. Пра гэта паведаміў канал @viktarbabarykaofficial.

Эдуард амаль 3 гады знаходзіўся ў СІЗА. Раней паведамлялася, што дзяржабвінаваўца ўключыў Віктара Бабарыку ў спіс сведкаў, якія будуць даваць паказанні ў судзе па справе Эдуарда.

«У нас па-ранейшаму няма дакладнай інфармацыі аб месцазнаходжанні Віктара Дзмітрыевіча і стане ягонага здароўя», – паведаміла прэс-служба Віктара Бабарыка.

Нагадаем, інфармацыі аб месцазнаходжанні і стане Віктара Бабарыкі няма з канца красавіка. Вядома, што ў ноч з 24 на 25 красавіка з ВК-1 г. Наваполацка Віктар Бабарыка быў дастаўлены ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу са слядамі збіцця.

Папярэдні матэрыял
Брэсцкіх памежнікаў перакінулі на мяжу з Расіяй
Наступны матэрыял
Бутэлькі, цвікі і паўсюль глей: 6 пляжаў у Беларусі, «гатовых да пляжнага сезону»

Iншыя матэрыялы