«Вітаю Вас, спадарыня прэзідэнтка!»: Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю армянскаму тэлебачанню

4 хв.

На русском языке: «Приветствую Вас, госпожа президент!»: Светлана Тихановская дала интервью армянскому телевидению

Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Арменіі Араратам Мірзаянам, з якім абмеркавала супрацоўніцтва дэмсіл з урадам, парламентам і грамадзянскай супольнасцю Арменіі.

Пра гэтую сустрэчу ўжо напісалі многія армянскія СМІ, але апроч гэтага сёння Святлана Ціханоўская таксама дала інтэрвʼю армянскаму журналісту і палітолагу Рубену Меграбяну.

У інтэрвʼю Меграбян, прадстаўляючы Святлану Ціханоўскую, падкрэсліў:

«Сёння эксклюзіўны госць 1-га інфармацыйнага – дэ-факта народнаабраны прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Святлана Ціханоўская», і далей звяртаўся «спадарыня прэзідэнтка».

Меграбян адзначыў аператыўную падтрымку Ціханаўскай народа Арменіі, і падкрэсліў, што Святлана Ціханоўская перамагла на выбарах 2020 года ў Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Арменіі
Наступны матэрыял
Беларусы хочуць дадаць беларускую мову ў вядомы AI-генератар субцітраў. Неабходна падтрымка!

Iншыя матэрыялы