In English:
Silent visit: Sheiman meets with Nigerian president
На русском языке:
Визит о котором молчат: Шейман встретился с президентом Нигерии
Нігерыйская газета Punch паведамляе, што сёння прэзідэнт Нігерыі Махамаду Бухары прыняў у сталічным Доме дзяржавы спецпрадстаўніка Лукашэнкі — Віктара Шэймана. Паведамляецца, што бакі абмяркоўвалі пытанні супрацоўніцтва ў розных галінах, але найперш у галіне сельскай гаспадаркі.
Паводле слоў Шэймана, Беларусь гатова супрацоўнічаць з Нігерыяй у галіне механізаванай сельскай гаспадаркі, а таксама можа дапамагчы ў барацьбе з тэрарызмам.
«Мы будзем рады супрацоўнічаць у сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, нафты, нафтаперапрацоўкі, адукацыі, сумеснага гандлю, транспарту, будаўніцтва нафта- і газаправодаў, вытворчасці шын, трактароў, абароннага абсталявання і многіх іншых», — перадае словы Шэймана нігерыйскае выданне.
Кажучы пра сувязі Мінска з Нігерыяй, нельга не ўзгадаць, што ў снежні 2020 года адбылася сустрэча міністра абароны гэтай краіны з беларускай дэлегацыяй на чале з палкоўнікам Андрэем Красоўскім — кіраўніком «Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі», які раней рыхтаваў спецпадраздзяленні Нігерыі. Размова на той сустрэчы ішла аб пытанні павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў нігерыйскага спецназа.
Сёлета стала вядома, што будынак, дзе знаходзіўся гэты цэнтр, быў перададзены першаму прыватнаму ахоўнаму прадпрыемству ў Беларусі — ТАА «ГардСэрвіс». Такім чынам, нельга выключаць і тое, што Віктар Шэйман на сустрэчы ў Нігерыі абмяркоўваў не толькі сельскую гаспадарку, але і цалкам верагодна, дзейнасць ЧОПа «ГардСэрвіс».
Самалёт Зінгмана прыляцеў у сталіцу Нігерыі ўчора ўвечары / motolko.help
Па інфармацыі motolko.help, Шэйман прыляцеў у Нігерыю яшчэ ўчора ўвечары на самалёце Аляксандра Зінгмана. Асобна варта адзначыць, што пра гэты візіт дзяржаўныя беларускія СМІ вырашылі змаўчаць.