На русском языке:
Учения ВС РБ проходят в Жабинковском районе
З 4 па 14 жніўня ў раёне в. Сакі і в. Сакалова Жабінкаўскага раёна запланаваны заняткі па баявой падрыхтоўцы УС РБ з выкарыстаннем піратэхнічных сродкаў. Пра гэта паведаміў ТГ-канал Жабінкаўскага райвыканкама.
Нагадаем, што яшчэ ў канцы чэрвеня мы паведамлялі аб пачатку будаўніцтва ў наваколлі в. Сакі апорнага пункта, які ўключаў у сябе сістэму акопаў, траншэй і бліндажоў. Па нашай інфармацыі, будаўніцтва аналагічнага абʼекта ў бліжэйшы час павінна пачацца і ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці.
Наяўнасць фартыфікацыйных збудаванняў у Жабінкаўскім раёне пацвярджаецца і дадзенымі спадарожнікавых здымкаў.
З гэтага можна зрабіць выснову, што апорны пункт каля в. Сакі, як і «Лінія Хрэніна» каля п. Калініна (Гомельскі раён), быў пабудаваны для правядзення трэніровак з УС РБ.