Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 9 ліпеня

МА РБ
3 хв.

На русском языке: Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены минимум до 9 июля

Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. Выхаднымі будуць 1-3 ліпеня, але «Даманава», «Лепельскі», «Асіповіцкі» і «Абуз-Лясноўскі» працуюць без выходных. Чарговы раз добра бачна, дзе няма і дзе ёсць расіяне.

Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 9 ліпеня

Вучэнні на палігонах падаўжаюць з 3 ліпеня да:

◾️227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 08.07;
◾️Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 07.07;
◾️Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 08.07;
◾️Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 09.07;
◾️212-й авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 07.07;
◾️230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 09.07;
◾️174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 09.07;
◾️Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 09.07;

Вучэнні ідуць бесперапынна з 29 красавіка 2022 г. Агульная колькасць прадаўжэнняў ужо 62 тыдні.

УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але па-ранейшаму не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Даляр працягвае ўсталёўваць рэкорды за год: у банках ужо да 3.07
Наступны матэрыял
Дывізіён ЗРК С-400 заступіў на баявое дзяжурства ў Беларусі

Iншыя матэрыялы