Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 18 чэрвеня

МА РБ
4 хв.

На русском языке: Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены минимум до 18 июня

Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 10-11 чэрвеня сталі выходнымі для некаторых палігонаў, а іншыя працягваюць працаваць без перапынку: «Даманава», «Лепельскі», «Асіповіцкі» і «Абуз-Лясноўскі».

Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 18 чэрвеня

Падаўжэнне вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант з 12 чэрвеня і да:

◾️ 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 17.06;
◾️ Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 16.06;
◾️ Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 17.06;
◾️ Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 18.06;
◾️ 212-й авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 16.06;
◾️ 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 18.06;
◾️ 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 18.06;
◾️ Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 18.06;

Гэта чарговае падаўжэнне вучэнняў, якія ідуць з 29 красавіка 2022 г. Агульная колькасць працягненняў склала 59 тыдняў.

Папярэдні матэрыял
Лукашэнка ў Сочы правядзе сустрэчу з Пуціным
Наступны матэрыял
Больш за 130 000 тон за год: рэжым Лукашэнкі забяспечвае РФ боепрыпасамі, якія вязуць і ў Крым, і ў прымежжа з Грузіяй

Iншыя матэрыялы