Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 2 ліпеня

МО РБ
3 хв.

In English: Drills of the Belarusian and Russian Armed Forces in Belarus are extended till at least July 2
На русском языке: Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены минимум до 2 июля

Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 24-25 чэрвеня сталі выходнымі для некаторых палігонаў, а іншыя працягваюць працаваць без перапынку: «Даманава», «Лепельскі», «Асіповіцкі», «Абуз-Лясноўскі» і «Нёман».

Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 2 ліпеня

Падаўжэнне вучэнняў на беларускіх палігонах на бягучы момант з 26 чэрвеня і да:

◾️227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 01.07;
◾️Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 30.06;
◾️Палігон «Брэсцкі» 38 адбр. (Брэсцкі раён) да 01.07;
◾️Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 02.07;
◾️212-й авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 02.07;
◾️230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 02.07;
◾️174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 02.07;
◾️Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 02.07;

Чарговае падаўжэнне вучэнняў, якія ідуць з 29 красавіка 2022 г. Агульная колькасць працягненняў склала 61 тыдзень.

УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але па-ранейшаму не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з боку Беларусі захоўваецца да кастрычніка 2023 года.
Наступны матэрыял
У Беларусь прылятаў «Руслан»

Iншыя матэрыялы