Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 28 траўня

МА РБ
3 хв.

На русском языке: Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены минимум до 28 мая

Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 20-21 траўня будуць выходнымі для некаторых палігонаў, а іншыя працягваюць працаваць без перапынку: «Асіповіцкі», «Даманава», «Лепельскі», «Абуз-Лясноўскі» і «Гожскі».

Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 28 траўня

Агулам працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 22 траўня і да:

◾️ 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 27.05;
◾️ Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 27.05;
◾️ Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 27.05;
◾️ Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 26.05;
◾️ 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 26.05;
◾️ 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 28.05;
◾️ 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 28.05;
◾️ Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 28.05;

Гэта чарговае падаўжэнне вучэнняў на беларускіх палігонах, якія ідуць з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць працягненняў склала 56 тыдняў. УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але па-ранейшаму не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Дзень палітвязняў і памяці Вітольда Ашурка ад Тбілісі да Сан-Дыега
Наступны матэрыял
2291 чалавек прызнаны палітвязнем з 31 траўня 2020 года

Iншыя матэрыялы