На русском языке:
Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены как минимум до 30 января: теперь и на полигоне «Ружаны»
Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 20-21 студзеня стануць выходнымі для некаторых палігонаў, а іншыя, дзе сканцэнтраваныя УС РФ, працягнуць працаваць без перапынку: «Асіповіцкі», «Даманава», «Лепельскі», «Абуз-Лясноўскі».
У цэлым, працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 23 студзеня і да:
- 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 28.01;
- Палігон «Гожскі» 6 амбр (Гродзенскі раён) да 29.01;
- Палігон «Брэсцкі» 38 адзшбр (Брэсцкі раён) да 28/01;
- Палігон «Асіповіцкі» 51 абр (Асіповіцкі раён) да 29.01;
- 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 27.01;
- 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) 30.01;
- 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 29.01;
- Палігон «Лепельскі» 19 амбр (Лепельскі раён) да 29/01.
Акрамя таго, учора вучэнні пачаліся і яшчэ на адным палігоне – 210-й авіяцыйны палігон ВПС і войскаў СПА (палігон «Ружаны»). Пакуль яны былі запланаваныя на 19 і 20 студзеня.
Такім чынам, мы бачым чарговае падаўжэнне вучэнняў на тыдзень на беларускіх палігонах, якія бесперапынна ідуць з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць падаўжэнняў склала 39 тыдняў. УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але як і раней, яны не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.