Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя як мінімум да 3 красавіка

Мінабароны РБ
4 хв.

На русском языке: Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены как минимум до 3 апреля

Пра гэта гаворыць графік правядзення вучэнняў на беларускіх палігонах. 25-26 сакавіка стануць выходнымі для некаторых палігонаў, а іншыя, дзе сканцэнтраваныя УС РФ, працягнуць працаваць без перапынку: «Асіповіцкі», «Даманава», «Лепельскі» і «Абуз-Лясноўскі».

Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя як мінімум да 3 красавіка

У цэлым, працяг вучэнняў на беларускіх палігонах на дадзены момант выглядае наступным чынам з 27 сакавіка і да:

◾️ 227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 31.03;
◾️ Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 31.03;
◾️ Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 01.04;
◾️ Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 02.04;
◾️ 212-гі авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 31.03;
◾️ 230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 03.04;
◾️ 174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 02.04;
◾️ Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 02.04.

Гэта чарговае падаўжэнне вучэнняў на тыдзень на беларускіх палігонах, якія бесперапынна ідуць з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць працягненняў склала 48 тыдняў. УС РБ паляпшаюць навыкі, становяцца больш падрыхтаванымі да абароны, але як і раней, яны не гатовыя да наступальных дзеянняў з прычыны адсутнасці рэальнага баявога досведу.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перамяшчэннямі УС РФ і УС РБ па тэрыторыі Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Беларускі «Магатэкс» будзе шыць форму для УС РФ у Чачні
Наступны матэрыял
Палітзняволеную Аксану Зарэцкую шпіталізавалі з СІЗА-1

Iншыя матэрыялы