Вучэнні ВС РБ/РФ у Беларусі працягнутыя мінімум да канца 2023 году. Яны ідуць бесперапынна з 29 красавіка 2022 года, агульная колькасць працягненняў складае 87 тыдняў.

МО РБ
4 хв.

На русском языке: Учения ВС РБ/РФ в Беларуси продлены минимум до конца 2023 года

Гэта апошняя рэгулярная нататка аб падаўжэнні вучэнняў на палігонах Беларусі. У далейшым, дадзеная інфармацыя будзе ўказвацца ў нашых тыднёвых справаздачах. Калі ў актыўнасці на палігонах адбудуцца нейкія анамальныя змены, мы паведамім аб гэтым асобна.

Гэтым разам выходныя прыпадаюць на 23-25 снежня, але палігон «Даманава» будзе працаваць без перапынкаў. Таксама 25 снежня будуць працаваць палігоны «Брэсцкі» і «Гожскі».

Вучэнні ВС РБ/РФ у Беларусі працягнутыя мінімум да канца 2023 году. Яны ідуць бесперапынна з 29 красавіка 2022 года, агульная колькасць працягненняў складае 87 тыдняў.

Вучэнні на палігонах прадоўжаны з 25 снежня і да:

◾️227 агульнавайсковы палігон «Барысаўскі» (Барысаўскі раён) да 30.12;
◾️Палігон «Гожскі» 6 амбр. (Гродзенскі раён) да 29.12;
◾️Палігон «Брэсцкі» 38 адзбр. (Брэсцкі раён) да 29.12;
◾️Палігон «Асіповіцкі» 51 абр. (Асіповіцкі раён) да 29.12;
◾️212-й авіяцыйны палігон «Нёман» (Навагрудскі раён) да 29.12;
◾️230 агульнавайсковы палігон «Абуз-Лясноўскі» (Баранавіцкі раён) да 29.12;
◾️174 навучальны палігон ВПС і войскаў СПА «Даманава» (Івацэвіцкі раён) да 31.12;
◾️Палігон «Лепельскі» 19 амбр. (Лепельскі раён) да 30.12;

Вучэнні ідуць бесперапынна з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць працягненняў складае 87 тыдняў.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» працягвае сачыць за дзеяннямі і перасоўваннем УС РФ і УС РБ па Беларусі.

Папярэдні матэрыял
Reform.by: Наш праект можа закрыцца
Наступны матэрыял
Украіна ўвяла санкцыі супраць 134 кампаній, сярод іх ёсць адна з Беларусі

Iншыя матэрыялы