Вучыцца за мяжою можна будзе толькі пасля тэрміновай службы

МА РБ
4 хв.

На русском языке: Учиться за границей можно будет только после срочной службы

Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале былі апублікаваныя прынятыя папраўкі ў Закон «Аб воінскім абавязку і воінскай службе».

Что изменилось?

  • Была адменена адтэрміноўка ад праходжання тэрміновай службы для грамадзян, якія вучацца за мяжой. Выключэнне складаюць толькі студэнты, якія навучаюцца за мяжой па накіраванні дзяржаўных органаў.
  • Павялічыўся тэрмін, неабходны для залічэння ў запас у выпадку, калі грамадзянін не праходзіў тэрміновую ваенную службу, але праходзіў службу ў сілавых ведамствах (органы ўнутраных спраў, Следчы камітэт, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, органы фінансавых расследаванняў і па надзвычайных сітуацыях). Калі раней замест тэрміновай службы можна было праслужыць ва ўказаных ведамствах не менш за 2 гады, то з новымі папраўкамі гэты тэрмін вырас да 5 гадоў.

Вучыцца за мяжою можна будзе толькі пасля тэрміновай службы

Калі разглядаць названыя вышэй змены толькі з пункту гледжання камплектавання УС РБ і іншых сілавых структур, то можна адзначыць наступнае:

1) МА РБ працягвае вырашаць праблему недахопу прызыўнікоў за кошт скарачэння падстаў для адтэрміновак. Тым больш, што з-за працэсараў эміграцыі насельніцтва, якія адбываюцца ў краіне, патэнцыйныя прызыўнікі лічаць за лепшае зʼязджаць вучыцца за мяжой і не вяртацца ў РБ для праходжання тэрміновай службы.

2) Папраўкамі была зачынена «шчыліна», якая дазваляла замест «бясплатнай» тэрміновай службы адпрацаваць/адслужыць (атрымліваючы зарплату) 2 гады, напрыклад, у МНС, звольніцца і пазбегнуць прызыву. Акрамя павелічэння колькасці патэнцыйных прызыўнікоў названымі папраўкамі памяншаецца колькасць «залётных» людзей, якія прыйшлі працаваць у сілавыя структуры, каб «адкасіць ад войска». У канчатковым рахунку гэта дапаможа мацней прывязаць людзей да службы ў сілавых структурах. Бо, каб пазбегнуць тэрміновай службы, зараз трэба адслужыць не менш за 5 гадоў, а пасля такога доўгага кантракту чалавек з большай верагоднасцю заключыць новы, чым звольніцца на грамадзянку. Бо ў адваротным выпадку давядзецца служыць тэрміновую службу (чаго не вельмі хочацца рабіць).

Прынятыя навэлы заканадаўства лішні раз пацвярджаюць тыя праблемы, з якімі даводзіцца сутыкацца МА РБ пры камплектаванні войскаў прызыўнікамі.

Папярэдні матэрыял
Верталёты Мі-35М для ВПС РБ – канчаткова ўсё?
Наступны матэрыял
Чэшскае СМІ піша пра закрыццё рахункаў беларусам у банках Чэхіі, але саміх кейсаў не прыводзіць

Iншыя матэрыялы