На русском языке:
«Вы дети, которые умеют отличать ложь от правды»: Светлана Тихановская о героях дня — школьниках и студентах
«Сёння мне, як і шматлікім беларусам, узнялі настрой галоўныя героі гэтага дня – школьнікі і студэнты. Мы кажам, што вы дзеці, але часам вы больш дарослыя і адказныя за нас. Вы дзеці, якія ўмеюць адрозніваць хлусню ад праўды. Вы не баіцеся задаваць смелыя пытанні ці смяяцца з глупства. У гэтым вы значна больш вольныя за тых, хто сагнаў дзяцей на прапагандысцкую лекцыю пад назвай урока гісторыі.
Я б ніколі не стала глядзець нават урыўкі з падобнага мерапрыемства, але зірнула пару хвілінаў – дзеля вас. Бо заўсёды радасна глядзець на такіх маладых людзей. Якія ведаюць сваю гісторыю і сваю мову лепш за тых, хто складае ідэалагічныя метадычкі.
Вас ужо не ператварыць у аморфную шэрую масу, якая будзе рассылаць паведамленні «заўтра пяць чалавек ад аддзела ідуць на хакей» – ці пакорліва згаджацца з такімі загадамі
За вамі будучыня – і за гэтую будучыню я не баюся», – напісала Святлана Ціханоўская.