Паведамляецца, што пад новыя санкцыі Лондана патрапілі фізічныя асобы:
- Аляксей Лазарэнка, начальнік ВК №15;
- Андрэй Пальчык, былы начальнік ВК №1;
- Філіп Стурчанка, начальнік ВК №3;
- Дзяніс Талсцянкоў, начальнік ВК №4.
А таксама шэраг юрыдычных асоб:
- НДІЭВМ,
- ААТ «Станкагомель»,
- ТАА «Рухсерваматор».
Акрамя таго, урад Вялікабрытаніі выдзеліць 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў у бягучым фінансавым годзе для падтрымкі дзейнасці ў галіне правоў чалавека і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, уключаючы далейшае фінансаванне Міжнароднай платформы падсправаздачнасці ў Беларусі.