«Вясна», BYSOL і BY_help сваякам палітвязняў: звяртайцеся, калі вам трэба падтрымка

4 хв.

Сёння стала вядома пра смерць 64-гадовага палітзняволенага Ігара Ледніка, якога раней асудзілі да 3 гадоў калоніі за «паклёп на Лукашэнку».

Ігар стаў пятым беларускім палітвязнем, які загінуў у зняволенні — на жаль, верагодна ён не будзе апошнім, бо за кратамі вязні сутыкаюцца з жорсткім абыходжаннем, катаваннямі і адсутнасцю медыцынскай дапамогі. Яшчэ раней праваабаронцы склалі спіс з палітзняволеных, якія знаходзяцца ў асаблівай рызыцы.

«Вясна», BYSOL і BY_help звяртаюцца да сваякоў вязняў — не маўчыце, калі ваш родны ў цяжкім стане за кратамі, паведамляйце пра гэта праваабаронцам. Своечасовы візіт адваката да арыштанта можа ўратаваць жыццё, але на яго не заўсёды ёсць грошы — не саромцеся звяртацца па дапамогу.

«Вясна»@ViasnaSOS, @Viasnainfo

BYSOL@help_bysol

BY_help@eolonir

Папярэдні матэрыял
Уначы ў Беларусі былі праблемы з доступам да YouTube. Таксама па нашых дадзеных, карыстачы не маглі падлучыцца да VPN і не загружаўся Instagram і Facebook
Наступны матэрыял
Спецслужбы Латвіі: «Беларусы супраць вайны, ТЯЗ і збліжэння з Расіяй, але Крэмль працягвае ўзмацняць уплыў на краіну»

Iншыя матэрыялы