Выдавецтва «Янушкевіч» пералічыць сённяшні прыбытак ад куплі кніг на рахунак марафона салідарнасці з палітзняволенымі

выдавецтва Янушкевіч
4 хв.

Пра гэта паведамляе Reform.by са спасылкай на выдавецтва:

«Усе сродкі за купленыя сёння нашы кнігі будуць пераведзены на рахунак марафона салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!», – адзначаюць у выдавецтве «Янушкевіч».

Іх кнігі можна набыць на платформе allegro.pl. Для продажу прапанаваныя 32 выданні, у тым ліку «1984» і «Ферма жывёлаў» Оруэла, «Апошняя кніга пана» Бахарэвіча, тры першыя кнігі патэрыяны Роўлінг.

У анлайн-марафоне «Нам не ўсё адно!» удзельнічаюць беларускія журналісты, былыя палітзняволеныя, спартоўцы, палітыкі і інш. Па стане на 19:00 беларусы сабралі больш за 270 тысяч еўра на карысць палітвязняў.

Падтрымаць данатам можна праз сайт salidarnasc.com альбо праз сервіс donate.stripe.

Папярэдні матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаны мінімум да 6 жніўня
Наступны матэрыял
Борт Прыгожына паляцеў з Беларусі

Iншыя матэрыялы