На русском языке:
Итоги визита демократических сил в Украину
24 сакавіка пачаўся візіт ва Украіну дэмакратычных сілаў Беларусі. Дэлегацыя Святланы Ціханоўскай наведала два гарады: Кіеў і Львоў.
Прадстаўнік Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі падвёў вынікі сустрэч ва Украіне.
— У Вярхоўнай Радзе: абмеркавалі ў т.л. магчымасць уступлення войскаў рэжыму ў вайну і смеласць беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну.
— З беларусамі Кіева: яны вырашылі не пакідаць горад, каб дапамагаць Украіне ў гэтай вайне. Важны пасыл ад іх: салідарнасць — гэта важна, але другасна цяпер. На першы план выходзяць справы і дапамога.
— З прадстаўнікамі батальёна Каліноўскага. Мы ганарымся магчымасцю пазнаёміцца з беларусамі, якія кожны дзень абараняюць Украіну і Беларусь.
— З выканаўчай уладай Украіны: мы давялі пазіцыю аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Важна разам выступаць супраць рэжыму.
– З беларускімі валанцёрамі ў Львове: выслухалі іх меркаванне па многіх пытаннях і будзем улічваць у працы.
— З органамі кіравання Украіны ў галіне інфармацыйнай бяспекі. Мы можам дапамагчы ўкраінцам лепш разбірацца ў кантэксце Беларусі і больш эфектыўна змагацца з прапагандай.
Больш падрабязна пра візіт Валерый расказвае ў відэа.