На русском языке:
Выступление пилотажных групп ВКС РФ на параде 3 июля связано с отменой МАКС-2024?
25 чэрвеня стала вядома, што міжнародны авіяцыйна-касмічны салон МАКС-2024, які запланаваны на ліпень, не адбудзецца. Правядзенне авіясалона перанеслі на 2025 г.
У папярэднія гады адной з візітных картак МАКС было выступленне пілатажных груп ПКС РФ – у т.л. «Віцязі» і «Стрыжы».
Па выпадковым супадзенні, увечары 25 чэрвеня на аэрадром «Баранавічы» з РФ прыбылі 11 знішчальнікаў, сярод якіх МіГ-29, Су-35 і Су-30СМ ПКС РФ. Гэта знішчальнікі са складу пілатажных груп «Віцязі» і «Стрыжы», а мэта іх прыбыцця ў Беларусь – удзел у парадзе 3 ліпеня. Інфармацыю пацвердзіла МА РБ.
Раней камандуючы ВПС і войскамі СПА РБ А. Лукʼяновіч заявіў, што ўдзел расійскіх пілатажных груп стане «разыначкай парада» 3 ліпеня.
Пілатажная група «Віцязі» ўпершыню выступіла ў Беларусі вясной 2006 г. на святкаванні 55-годдзя 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ў Баранавічах. Пра іншыя выступленні (з 2006 да 2024 г.) групы «Віцязі» ў Беларусі невядома. У некаторых крыніцах можна таксама знайсці інфармацыю пра тры выступы групы ў 1992 г. у Беларусі.
Інфармацыі аб выступах у Беларусі пілатажнай групы «Стрыжы» знайсці не ўдалося.
На фоне адмены МАКС-2024 зʼяўленне «разыначкі» ў выглядзе пілатажных груп ПКС РФ на парадзе ў Мінску ў 2024 г. не можа быць выпадковым. Відавочна, што рашэнне аб адмене авіясалона было прынятае не ўчора. Распараджэнне ўрада РФ аб адмене МАКС-2024 датавана 22 чэрвеня. А яшчэ нейкі час заняў працэс прыняцця гэтага рашэння. Больш за тое, першая неафіцыйная інфармацыя аб адмене МАКС-2024 зʼявілася яшчэ ў маі.
Ну а раз МАКС-2024 адмяніўся, вырашылі з панскага пляча ўдастоіць увагай мерапрыемства «саюзніка». Не прастойваць жа самалётам і лётчыкам без справы. Ну і заадно кампенсаваць сціплую тэхнічную прадстаўленасць УС РФ на парадзе.