«Я з мамай не размаўляў ужо тры месяцы. Я па ёй сумую»: Дзеці палітвязняў пра сваіх бацькоў

Politzek.me
5 хв.

На русском языке: «Я с мамой не разговаривал уже три месяца. Я по ней скучаю»: Дети политзаключённых о своих родителях

У Міжнародны дзень абароны дзяцей Politzek.me запытаўся ў дзяцей палітвязняў: якімі яны памятаюць сваіх тату ці маці, чаго зычуць для іх сёння?

Праўда ў тым, што ў многіх дзяцей «забралі» іх бацькоў, калі дзецям было 4-5 гадоў, а часам і менш. І так, яны памятаюць бацькоў, але нешта ўжо пачынаюць забывацца. Адказы дзяцей апублікаваны без змен, прыводзім частку з іх.

«Я з мамай не размаўляў ужо тры месяцы. Я па ёй сумую»: Дзеці палітвязняў пра сваіх бацькоў

Насця, 6 год. Яе бацькоў пасадзілі, калі дзіцяці было 4 гады

«У мамы цёмныя валасы як у Вані. І сінія вочы. На мой дзень нараджэння мама падарыла мне касметыку. Калі мама вернецца, я падрыхтую сюрпрыз і намалюю кветачкі. Я абдыму маму, а потым заплюшчу яе вочы рукамі, прывяду і скажу: «Сюрпрыз!»

Я сумую па Беларусі. Яна рознакаляровая. А больш я нічога не памятаю».

Ваня, 8 гадоў

«Я з мамай не размаўляў ужо тры месяцы. Я па ёй сумую. Калі маму ўбачу, я яе абдыму. А яшчэ падрыхтую сюрпрыз, але які, не скажу, гэта ж сюрпрыз. Я хачу маме, каб яна яшчэ крыху вытрымала, і мы яе адтуль абавязкова забярэм.

А тата заўсёды мне памагаў. Гуляў са мной у футбол. У нашым двары ў вёсцы. А яшчэ памятаю, як катаў нас на машыне. Хачу, каб ён не хварэў і хутчэй выйшаў».

Ян, 9 гадоў

«Помню, як мы з татам каталіся ўздоўж менскай рэчкі на роварах. Дарэчы, тата ў мяне паверыў, калі я сказаў, што змагу паехаць на двухколавым ровары сам, без падтрымкі.

Без таты мне сумна. Без яго менш маральнай падтрымкі. Але я хачу быць падобным да яго. Такім жа вясёлым, такім жа моцным і працавітым, толькі каб валасоў пабольш было.

Я жадаю таце найхутчэйшага «выпушчэння» з турмы. Застацца такім жа вясёлым, моцным, такім як раней, толькі нават лепей. Каб яго турма нічым не сапсавала».

Саша, 5 гадоў

«Памятаю, што тата такі з барадой. Яшчэ памятаю, што ён падушкай збіў лямпачку (гулялі ў бой падушкамі).

Лукашэнка думаў, што тата яго пабʼе і пераможа. Ён вырашыў яго пасадзіць у турму, бо не хацеў, каб тата яго перамог».

Папярэдні матэрыял
У Беларусь прыляцелі два барты ФСБ, а Віктар Лукашэнка паляцеў у Кітай
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 11 чэрвеня

Iншыя матэрыялы