Як аэрадром «Лунінец» прыкрываюць ад беспілотнікаў?

МО РБ
4 хв.

На русском языке: Как аэродром «Лунинец» прикрывают от беспилотников?

ВаенТБ апублікаваў відэа з аэрадрома «Лунінец», дзе дыслакуецца 56-ы зенітны ракетны полк УС РБ. Акрамя ўсяго іншага, на відэа можна ўбачыць сродкі, якія прымяняюцца для прыкрыцця аэрадрома ад беспілотных лятальных апаратаў.

Мабільны зенітны артылерыйскі комплекс 2К20 «Зеніт»

Як аэрадром «Лунінец» прыкрываюць ад беспілотнікаў?

Уяўляе сабой спараную 23-мм. зенітную ўстаноўку ЗУ-23-2, змантаваную ў кузаве аўтамабіля «Урал-43202». Комплекс прызначаны для паразы і знішчэнні жывой сілы, лёгкабраніраванай тэхнікі, малавышынных лятальных апаратаў суперніка.

Радыёэлектронная стрэльба для барацьбы з мультыкоптарамі «Навальніца-Р2»

Як аэрадром «Лунінец» прыкрываюць ад беспілотнікаў?

Прызначана для спынення палёту мультыкоптараў (пасадка ці падзенне) за кошт радыёпрыгнечання каналаў кіравання і навігацыі (GPS, GLONASS, BeiDou, Galileo).

Пераносны зенітны ракетны комплекс «Іголка»

Як аэрадром «Лунінец» прыкрываюць ад беспілотнікаў?

Прызначаны для паражэння паветраных мэт, якія нізка ляцяць на сустрэчных і дагонных курсах ва ўмовах цеплавых перашкод.

Нагадаем, што аб фармаванні 56-га зенітнага ракетнага палка (в/ч 10198) стала вядома ў канцы сакавіка 2023 года. На ўзбраенне палка знаходзіцца ЗРК С-300ПС. Падраздзяленні палка ўжо нясуць баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне.

Папярэдні матэрыял
У міжнародны вышук аб'яўлены начальнік Акрэсціна і яшчэ 5 сілавікоў
Наступны матэрыял
Падобна, што дайшла чарга на рэмонт да пашкоджанага расійскага А-50У у Мачулішчах. Ён восем месяцаў прастойваў у ангары, а мы і не супраць

Iншыя матэрыялы