Як беларусам патрапіць у Літву на дадзены момант?

Canva
Абноўлена
Абноўлена: 29 красавіка 2022 18:00
6 хв.

In English: How can Belarusians get to Lithuania at the moment?
На русском языке: Как беларусам попасть в Литву на данный момент?

Усе прыведзеныя ў матэрыяле даныя актуальныя на 29 красавіка 2022 года, інфармацыя будзе абнаўляцца.

З 1 мая 2022 года Літва здымае ўсе абмежаванні на ўезд з-за мяжы звязаныя з пандэміяй COVID-19. Такая інфармацыя прыводзіцца на сайце Міністэрства аховы здароўя Літоўскай Рэспублікі.

Такім чынам, пачынаючы з 1 мая 2022 года:

  • Адмяняецца забарона на ўезд іншаземцаў з-за пандэміі COVID-19;
  • ПЛР-тэст для ўезду ў краіну больш не патрэбен, нават калі вы не вакцынаваныя еўрапейскімі вакцынамі або не хварэлі на COVID-19;
  • Больш не трэба будзе запаўняць анкету Нацыянальнага цэнтру грамадскай аховы здароўя (NVSC);
  • Адмяняюцца патрабаванні па самаізаляцыі.
  • У той жа час Міністэрства аховы здароўя Літвы рэкамендуе захоўваць пільнасць і выконваць агульныя меры па прадухіленні заражэння каранавірусам на працягу ўсёй паездкі ў Літву. Рэкамендуецца насіць медыцынскую маску, выконваць дыстанцыю, не збірацца і не знаходзіцца ў неправетраных памяшканнях або праводзіць у іх як мага менш часу, а таксама часта мыць рукі.

Такім чынам, пачынаючы з 1 мая 2022 года для ўезду ў Літву вам спатрэбіцца толькі стандартны пакет дакументаў і любая Шэнгенская віза (любой з краін шэнгена).

Аднак варта памятаць, што да 1 мая для беларусаў ёсць два актуальныя варыянты для ўезду:

  • Нацыянальная віза/віза тыпу «D» (любой з краін шэнгена) + негатыўны ПЛР-тэст.
  • Любая Шэнгенская віза (віза тыпу «C») + Сертыфікат аб праходжанні поўнай вакцынацыі ад COVID-19 вакцынамі прызнанымі ў ЕС (не Спутнік V) або даведка ад урача аб перанесеным COVID-19 (яна можа быць на рускай мове не старэйшай за 270 дзён з моманту атрымання).

Адзначым, што ў другім выпадку, вам не патрэбны ПЛР. Вакцынацыя лічыцца поўнай, калі з моманту апошняй вакцыны прайшло не больш за 270 дзён, інакш вам неабходна зрабіць бустэр. Акрамя таго, падкрэслім, што сертыфікат аб праходжанні поўнай вакцынацыі ад COVID-19 вакцынамі прызнанымі ў ЕС пачынае дзейнічаць праз 14 дзён пасля вакцынацыі. Ну і варта сказаць, што ёсць выключэнні, якія мы зараз не разглядаем.

І пройдземся па стандартным спісе, для перасячэння мяжы вам спатрэбяцца: пашпарт, віза, страхоўка і дакумент, які пацвярджае мэту паездкі (яго могуць спытаць на выездзе з РБ, калі вы едзеце з Беларусі): калі на працу — працоўны дагавор, на лячэнне — дакументы ад клінік, на вучобу — дакументы, якія пацвярджаюць атрыманне адукацыі ў замежнай навучальнай установе.

Для кіроўцаў таксама патрэбныя: вадзіцельскае пасведчанне, страхавы поліс «Зялёная карта» і дакументы на машыну.

Згодна з дадзенымі Міністэрства Аховы здароўя Літвы, пачынаючы з 4 красавіка 2022 году, пачынаюць дзейнічаць новыя правілы, паводле якіх, пасля прыезду ў Літву вам не трэба праходзіць самаізаляцыю. У якасці рэкамендацыйных захадаў (але не абавязковых) праз 3 дні пасля прыезду варта самастойна зрабіць ПЛР-тэст.

Адпаведна, перад прыездам больш не трэба запаўняць форму для ўезду ў Літву і не патрэбны QR-код аб праходжанні вакцынацыі.

А вось рэспіратары ці медычныя маскі патрэбныя, іх нашэнне з’яўляецца абавязковым ва:

  • Усіх установах аховы здароўя, дагляду і апекі (хоспісы і г.д.) Літоўскай Рэспублікі;
  • У грамадскім транспарце.

Што тычыцца крамаў, кафэ, кінатэатраў і іншых грамадскіх месцаў, то абавязковае нашэнне масак не прадугледжваецца, але рэкамендуецца.

Варта адзначыць і тое, што ў выпадку, калі ваш ПЛР-тэст паказаў станоўчы вынік (у вас выяўлены COVID-19), то самаізаляцыя скарачаецца да 5 дзён з дня атрымання адказу ПЛР-тэсту, калі лекар не рэкамендуе яе падоўжыць.

Дадатковую інфармацыю вы заўсёды зможаце знайсці на сайтах:

Амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Міністэрства замежных спраў Літвы
Інфармацыя аб абмежаваннях з COVID-19 і вакцынацыі ў Літве

А таксама ў Пастанове Урада Літоўскай Рэспублікі аб аб’яўленні надзвычайнай сітуацыі на дзяржаўным узроўні ў рэдакцыі ад 31.03.2022 года.

Папярэдні матэрыял
Адбыліся адразу два ДТЗ з удзелам ваеннай тэхнікі УС РФ
Наступны матэрыял
Агляд асноўных падзей беларускай прапаганды аб вайне ва Украіне за 31 сакавіка ад Гаюна

Iншыя матэрыялы