Агляд асноўных падзей беларускай прапаганды аб вайне ва Украіне за 31 сакавіка ад Гаюна

Фота: Белсат
5 хв.

In English: Review of the main events of the Belarusian propaganda about the war in Ukraine for March 31 by Hajun Project
На русском языке: Агляд асноўных падзей беларускай прапаганды аб вайне ва Украіне за 31 сакавіка ад Гаюна

Праект Гаюн апублікаваў агляд аб дзейнасці беларускай прапаганды на тэму вайны з Украінай за 31 сакавіка.

Адной з крыніц інфармацыі аб афіцыйнай пазіцыі беларускіх уладаў па вайне ва Украіне з’яўляюцца інтэрв’ю (каментары) прадстаўнікоў Міністэрства абароны Беларусі. Так, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Л. Касінскі ў чарговым сваім каментары ўзняў пытанне аказання дапамогі параненым вайскоўцам УС РФ на тэрыторыі Беларусі.

Коратка:

  • Украіна абвінавачвае Беларусь у аказанні дапамогі параненым рускім салдатам;
  • аказанне дапамогі параненым і хворым адпавядаюць агульнапрынятым чалавечым нормам;
  • Беларусь будзе і далей аказваць медыцынскую дапамогу ваеннаслужачым УС РФ;
  • з 2012 года дыпламатычны склад пасольства Украіны ў Беларусі, а таксама члены іх сем’яў бясплатна атрымліваюць медычную дапамогу ў Галоўным ваенным медыцынскім цэнтры Узброеных Сіл Беларусі.

Ёсць вялікая колькасць фактаў лячэння вайскоўцаў УС РФ ва ўстановах аховы здароўя Беларусі. Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя Беларусі афіцыйна не каментавала гэтае пытанне, але адзначыла, што лячэнне салдат і афіцэраў РФ з’яўляецца законным.

Лячэнне рускіх салдат беларускім бокам падаецца як акт гуманізму, чамусьці параўнальны з лячэннем дыпламатычных работнікаў пасольства Украіны ў Беларусі. У такой парадыгме на задні план адыходзіць факт пачатку вайны Расіі (пры саўдзеле Беларусі) 24 лютага 2022 года. Дзеля справядлівасці, гэты пасыл накіраваны ў першую чаргу на ўздзеянне на ўнутранае інфармацыйнае поле, на прыхільнікаў рэжыму Лукашэнкі. Бо можна нават не сумнявацца, як прызнанне ў такім «гуманізме» з боку Беларусі будзе ўспрынята афіцыйным Кіевам.

Яшчэ Л. Касінскі падчас паседжання «Міжведамаснай камісіі па ўвекавечанні памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» адзначыўся заявай аб адраджэнні нацызму ва Украіне.

«Да чаго можа прывесці перапісванне гісторыі — мы сёння ярка бачым у нашых суседзяў на паўднёвых рубяжах, на Украіне». Следствам «перапісвання гісторыі» стала адраджэнні нацызму і нацыяналізму ва Украіне.

Ці звязана «адраджэнне нацызму» ва Украіне з нападам Расіі, Л. Касінскі не ўдакладняе. Як і не ўдакладняе, якія існуюць праявы адроджанага нацызму ва Украіне. У выніку атрымліваецца мудрагелістая карціна, у якой Украіна ва ўсім вінаватая. А Беларусь праяўляе «акты гуманізму», якія выяўляюцца ў лячэнні акупантаў (з пункту гледжання Украіны) і выдачы 10 талерак супу бежанцам.

Агляд падрыхтаваны маніторынгавай камандай Праекта Гаюн.

Папярэдні матэрыял
Як беларусам патрапіць у Літву на дадзены момант?
Наступны матэрыял
«Рэйкавая вайна»: Партызаны здзейснілі не менш за 10 паспяховых дыверсій на чыгунцы з пачатку вайны ва Украіне

Iншыя матэрыялы