Як ідуць справы з «новай зменай» расейскіх вайскоўцаў у Беларусі?

МО РБ
4 хв.

На русском языке: Как обстоят дела с «новой сменой» российских военных в Беларуси?

11 ліпеня МА РБ апублікавала прэс-рэліз, у якім гаварылася аб правядзенні ратацыі расійскага кампанента так званай рэгіянальнай групоўкі войскаў (далей – РГВ), размешчанай у Беларусі.

У тэксце адзначалася, што «цяпер палігоны Узброеных Сіл рыхтуюцца прыняць чарговую змену для правядзення мерапрыемстваў сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Беларусі і Расіі». Калі менавіта павінен адбыцца прыём «новай змены», не ўдакладнялася.

З моманту публікацыі прэс-рэлізу прайшло ўжо больш за два месяцы, а «новай змены» расейскіх вайскоўцаў у РБ так і не зʼявілася. Пры гэтым яшчэ ў пачатку ліпеня з Беларусі была практычна поўнасцю выведзеная расійская частка РГВ. А ў пачатку жніўня з РБ зляцела і авіяцыйная групоўка ПКС РФ. Буйных перакідак расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыю РБ (за выключэннем нязначнай колькасці ўдзельнікаў вучэнняў АДКБ «Баявое братэрства-2023») не фіксавалася.

Як ідуць справы з «новай зменай» расейскіх вайскоўцаў у Беларусі?

Пры гэтым практычна адразу пасля вываду расійскага кантынгенту РГВ распаўсюджвалася інфармацыя, што ПВК «Вагнер» стане «дадаткам» да сумеснай групоўкі РБ і РФ. Гэтага (чакана) не адбылося.

Яшчэ зімой 2023 года праўладныя аналітыкі заяўлялі, што «расійская частка РГВ вядзе зараз падрыхтоўку…, гатовая вылучыцца на любы ўчастак мяжы, дзе ўзнікне пагроза прарыву». Ды і зараз з прапагандысцкіх рэсурсаў не сыходзіць тэзіс аб тым, што «Польшча рыхтуецца да ўварвання на тэрыторыю РБ». Аднак нават наяўнасць такіх сурʼёзных «пагроз» не перашкодзіла вывесці з РБ расейскіх вайскоўцаў.

У выніку:
▪️ «Новай змены» расейскіх вайскоўцаў у РБ не прыбыло.
▪️ Разгортванне РГВ і знаходжанне расейскіх вайскоўцаў у РБ было абумоўлена не абаронай «Саюзнай дзяржавы» ад знешніх пагроз, а неабходнасцю навучання мабілізаваных грамадзян РФ.
▪️ У выпадку абвяшчэння новай хвалі мабілізацыі ў РФ можна чакаць новага абвастрэння пагроз для «Саюзнай дзяржавы» як падставы для перакідкі ў РБ расійскіх мабілізаваных для навучання.

Папярэдні матэрыял
У брыгадзе гетмана Астрожскага прапануюць стварыць беларускі батальён
Наступны матэрыял
Дэмантаж палявога лагера наймітаў ПВК «Вагнер» у в. Цэль: актуальны стан

Iншыя матэрыялы