На русском языке:
Как выглядит проект нового национального паспорта Беларуси
На канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі прэзентаваў праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі.
Паведамляецца, што нацыянальны пашпарт Беларусі – гэта ўнікальны праект праязнога дакумента, які ў далейшым будзе выдавацца Кабінетам праз сетку пашпартных цэнтраў, а пасля падзення рэжыму і аднаўлення дэмакратыі будзе выдавацца ўсім грамадзянам Беларусі.
Пашпарт будзе біяметрычным машыначытэльным дакументам, які адпавядае ўсім патрабаванням Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, а бяспека пашпартных даных будзе забяспечвацца ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам Еўрасаюза.
Акрамя таго, Аб’яднаны Пераходны Кабінет паведамляе, што платформа «Голас» запускае апытанне пра праект нацыянальнага пашпарта Беларусі.
Яго можна прайсці па спасылцы, каб дапамагчы высветліць колькасць грамадзян Беларусі, якія хацелі б атрымаць новы беларускі пашпарт. Гэта дазволіць ацаніць аб’ём запыту для планавання вытворчага працэсу.
Падрабязная інфармацыя аб новым пашпарце — на адмысловым сайце ад АПК.