In English:
Another large convoy of PMC Wagner arrived in Belarus. It includes over 100 pieces of equipment
На русском языке:
Ещё одна колонна ЧВК «Вагнер» прибыла в Беларусь. В ней более 100 единиц техники
У накірунку Асіповічаў і лагера ў в. Мэта па трасе М5 ад Бабруйска зараз рухаецца яшчэ адна буйная калона наймітаў ПВК «Вагнер».
У складзе калоны як мінімум 20 машын розных мадыфікацый: УАЗы Патрыёт, пікапы, баханкі, будаўнічая тэхніка, аўтобусы, фуры. Характэрна, што машыны рухаюцца з усталяванымі сцягамі РФ і з сімволікай ПВК «Вагнер».
15:30. Сённяшняя калона ПВК «Вагнер» налічвала больш за 100 адзінак тэхнікі
Канал «Беларусь галаўнога мозгу» апублікаваў відэа руху калоны наймітаў Прыгожына, якія сёння раніцай накіроўваліся па трасе М5 у намётавы лагер у в. Цэль.
Мяркуючы па відэа, калона налічвае больш за 100 адзінак тэхнікі, сярод якой 19 «буханак», 21 фура, 9 аўтобусаў, 11 тралаў і грузавікоў з будаўнічай тэхнікай, а таксама шматлікія пікапы, такія як УАЗ Патрыёт.
Як і паведамлялася раней, многія машыны ў калоне ехалі па Беларусі са сцягамі РФ і ПВК «Вагнер». Акрамя таго, аналіз інфармацыі дазваляе сцвярджаць, што машыны ў калоне рухаліся з нумарамі так званых ЛНР/ДНР, некаторыя з нумарамі РФ, а ў часткі аўтобусаў увогуле нумары былі залепленыя скотчам.
Па ўдакладненых дадзеных, гэта ўжо як мінімум 3-я калона з наймітамі, якая прыбыла ў Беларусь з 11 ліпеня. Судзячы па ўсім, як і ў папярэднія дні, цяпер найміты рухаюцца у палявы лагер у вёсцы Цэль.
20.04. Больш за 100 адз. тэхнікі ПВК «Вагнер» прыбылі ў лагер пад Асіповічамі
Издание The New York Times получило сегодняшние (17 июля) спутниковые снимки палаточного лагеря в д. Цель, сделанные компанией Planet.
Бачна, што калона аўтамабіляў наймітаў Прыгожына, якая раніцай была заўважана на трасе М5 у напрамку Асіповічаў, як і меркавалася, прыбыла ў ваенны палявы лагер у в. Цэль. NYTimes піша, што гэта найбуйнейшае публічнае «з’яўленне» ПВК з моманту яе няўдалага паўстання ў Расіі ў мінулым месяцы.
Акрамя фатаграфіі калоны ўжо ў лагеры, удалося засняць і іх зʼезд з трасы М5 у бок вёскі Мэта, журналісты паведамляюць, што гэты здымак быў зроблены ў 11:12. Па наяўнай інфармацыі на дадзены момант, усё паказвае на тое, што гэта не апошняя калона ПВК «Вагнер», якая прыбудзе ў Беларусь.
Калі вам штосьці вядома аб перамяшчэнні калоны ПВК «Вагнер», просьба напісаць нам у бот @HajunBYbot (ці праз вашых сяброў за мяжой), ці скарыстацца формай зваротнай сувязі на сайце.