На русском языке:
Ещё один частный ВУЗ не будет принимать абитуриентов в 2024 году
Як паведаміла Zerkalo.io, мінскі Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (ІПП) не будзе набіраць першакурснікаў у гэтым годзе.
«Я ведаю, што закрываюцца канкрэтныя ВНУ, але да нас гэта дачыненьня ня мае. Мы функцыянуем. Адзінае, што сёлета не будзе набору першакурснікаў – Міністэрства адукацыі яго не ўзгадніла. Але інстытут працуе і з першага верасня, як належыць, будзе ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць», – сказаў рэктар інстытута Аляксандр Гарэлік.
За апошні час ужо стала вядома, што спынілі прыём абітурыентаў і закрываюцца 3 прыватныя ВНУ.