На русском языке:
Ещё один банк Балтии заблокировал работу своих карт в Беларуси
Рэдакцыі стала вядома, што эстонскі банк LHV Pank таксама заблакаваў выкарыстанне сваіх карт на тэрыторыі Беларусі. Па нашых дадзеных, гэта адбылося яшчэ напрыканцы верасня.
Як растлумачылі ў банку, блакіроўка распаўсюджваецца на ўсе аперацыі з картамі LHV: нельга выкарыстоўваць ні ў магазінах, ні ў маркетплейсах, ні ў банкаматах у Беларусі.
Акрамя таго, спецыяліст банка растлумачыў, што беларусы, якія пражываюць у Эстоніі і маюць дзейны ДНЖ гэтай краіны, могуць звяртацца ў банк па атрыманне неабходных паслуг – абмежаванняў няма.
Нагадаем, што апроч LHV, блакаванне на працу сваіх карт у Беларусі ўвёў і іншы эстонскі банк – Coop Pank.
Якія яшчэ банкі заблакавалі працу сваіх карт у Беларусі, расказваем тут.
Калі вы ведаеце, хто яшчэ ўвёў аналагічную забарону, паведамляйце нам у @Motolko_bot ці праз вашых сяброў за мяжой, ці выкарыстоўвайце форму сувязі на сайце.