На русском языке:
Юлия Чернявская и еще 8 фигурантов дела TUT.BY заявили ходатайства об освобождении от уголовной ответственности
Стала вядома, што 9 фігурантаў так званай «справы TUT.BY», якія абвінавачваліся ў дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, заявілі хадайніцтвы аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці. Яны прызналі віну і пакрылі шкоду.
Сярод іх і Юлія Чарняўская, удава заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера. Яшчэ ў студзені 2022 года Юлію выпусцілі з-пад хатняга арышту. Аднак яна заставалася абвінавачанай па крымінальнай справе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Генпракуратура РБ заявіла, што крымінальныя справы іншых фігурантаў «справы TUT.BY» – Людмілы Чэкінай, Марыны Золатавай, Вольгі Лойка, Алены Талкачовай і Кацярыны Ткачэнкі – перададзеныя ў суд.