На русском языке:
С 00:00 18 июля Литва запрещает въезд авто на беларусских номерах, но есть исключения
Паведамляецца, што да 16 жніўня 2024 г. прадугледжана выключэнне, якое дазваляе ўезд у Літву аўтамабілям на беларускіх нумарах не для продажу, калі за рулём уладальнік аўта.
Літоўская мытня паведамляе, што легкавыя аўтамабілі з беларускімі нумарамі на тэрыторыі Літвы не могуць знаходзіцца пасля 18 студзеня 2025 года. Да гэтай даты аўтамабілі з беларускімі нумарамі могуць удзельнічаць у дарожным руху на тэрыторыі Літвы, а таксама ўвозіцца і рэгістравацца ў Літве.
Адзначаецца, што асобы, якія кіруюць аўтамабілямі з беларускімі нумарамі пасля 18 студзеня, будуць прызнавацца парушальнікамі заканадаўства і прыцягвацца да адказнасці — штрафа і канфіскацыі аўтамабіля. Таксама адзначаецца, што забарона не дзейнічае на машыны беларускіх дыпламатаў.