На русском языке:
С 16 июля запрещен въезд в Латвию на автомобилях на беларусских номерах, в Эстонию — с прошлой недели
Еўрасаюз у 8 пакеце санкцыяў скарэктаваў абмежаванні, уведзеныя супраць Беларусі, і сінхранізаваў іх з санкцыямі супраць Расеі.
«У мэтах забеспячэння выканання санкцый ЕС з 16 ліпеня 2024 года асобам забараняецца ўезд на тэрыторыю Латвійскай Рэспублікі транспартным сродкам, зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь», – паведамілі ў Службе дзяржаўных даходаў Латвіі.
Указаная забарона на ўезд не будзе распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, прызначаныя для выкарыстання ў сваім перамяшчэнні дыпламатычнымі і консульскімі прадстаўніцтвамі, уключаючы дэлегацыі, пасольствы і прадстаўніцтвы.
Таксама пашырана забарона на перавозкі. Любой аўтатранспартнай кампаніі, створанай у Беларусі, з 1 ліпеня 2024 года забаронена перавозіць грузы на тэрыторыі ЕС з выкарыстаннем прычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі.
Акрамя таго, паводле нашай інфармацыі, Эстонія забараніла ўезд праз мяжу з РФ аўтамабілям на беларускіх нумарах у канцы мінулага тыдня.